- Дакумэнт прадугледжвае зьніжэньне падаткаў і павелічэньне фінансаваньня Пэнтагону і памежнай бясьпекі.
- Паводле Бюджэтнага ўпраўленьня Кангрэсу, гэты закон дадасьць амаль 3,8 трыльёна даляраў да дзяржаўнага доўгу ЗША на працягу наступных 10 гадоў.
- Закон таксама прадугледжвае скарачэньне праграм сацыяльнай падтрымкі, у тым ліку Medicaid — мэдычнай дапамогі для людзей зь нізкім узроўнем даходу. Новыя правілы ўскладняць доступ да яе.
- Гэтая праграма ахоплівае 71 мільён амэрыканцаў, і, паводле Бюджэтнага ўпраўленьня Кангрэсу, гэта можа пазбавіць да 12 мільёнаў чалавек мэдычнага страхаваньня, піша Reuters.
- Фінансаваньне выдаткаў часткова забясьпечваецца за кошт адмены субсыдый на экалягічна чыстую энэргетыку і электрамабілі. Гэта выклікала публічны канфлікт паміж Трампам і Іланам Маскам, раней саюзьнікам прэзыдэнта. Маск назваў адмену субсыдый «ударам па будучыні» і рэзка раскрытыкаваў Белы дом у сацсетках.
- Рэспубліканцы падтрымалі дакумэнт (толькі двое прагаласавалі супраць), дэмакраты выступілі супраць і назвалі закон «падарункам багатым».
Найбольшую карысьць ад гэтага дакумэнта атрымаюць амэрыканскія карпарацыі, заможныя грамадзяне і малы бізнэс, піша Reuters.
Пакуль жа на тле падпісаньня закону падае курс даляра ў дачыненьні да асноўных валют і акцыі на біржах, бо трэйдэры апасаюцца, што закон, які перадухіляе кароткатэрміновую пэрспэктыву дэфолту ўраду ЗША, яшчэ больш пагаршае доўгатэрміновыя праблемы з доўгам Амэрыкі.
Форум