Яўгену Казанцаву, які напаў на Паўла Латушку ў Варшаве, прысудзілі штраф у памеры 6000 злотых і дэпартацыю, паведамляе Акруговая пракуратура Варшавы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў законапраект аб скарачэньні падаткаў і дзяржаўных выдаткаў, які ён сам назваў «вялікім прыгожым законам». Што вядома пра дакумэнт і чаму яго крытыкуюць.
Падзеі 5 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Апошнія дзеяньні Расеі на міжнароднай арэне выклікалі рэзкі пратэст польскіх і армянскіх дыпляматаў.
Падчас урачыстасьцяў на 3 ліпеня Лукашэнка выглядаў надзвычай нэрвова. Ён шмат гаварыў не пра перамогі, а апраўдваўся: за ядзерную зброю, за перамовы з ЗША, за вызваленьне Ціханоўскага.
Расейскія войскі другі раз за дзень ударылі па родным горадзе прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага — Крывым Рогу. У горадзе ёсьць пацярпелыя, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.
Пацярпелых у выніку абстрэлу няма.
Прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША Ўладзімір Зяленскі і Дональд Трамп правялі тэлефонныя перамовы.
«Працяг і паскарэньне працэсу вызваленьня вязьняў стаў бы прыдатным фонам для будучага агляду сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі», — заявіў спэцыяльны дакладчык ААН Нілс Муйжніекс з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі.
11 чэрвеня 2025 году Нарвэскі Хэльсінскі камітэт (NHC) прадаставіў партнэрам вынікі расьсьледаваньня ў дачыненьні фонду ByHelp, які ўзначальвае Аляксей Лявончык. Па выніках праверкі ByHelp пакінуў Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі ахвярам рэпрэсій у Беларусі (IHFRB).
Кангрэс ЗША зацьвердзіў прапанаваны прэзыдэнтам Дональдам Трампам законапраект аб падатках і дзяржаўных выдатках. Палата прадстаўнікоў у чацьвер ухваліла закон з мінімальнай перавагай галасоў у падтрымку: 218 — 214.
У праекце «Краіна для жыцьця» знайшлі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і заклікалі беларусаў не адпраўляць сваіх анкет на старонку tsikhanouski.org.
Міністарка замежных спраў Латвіі Байба Бражэ заявіла, што вызваленьне некалькіх палітвязьняў не зьяўляецца дастатковым доказам сур'ёзных зьменаў у палітыцы беларускіх уладаў.
У Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі паведамілі аб сёмым этапе абмену палоннымі з Расеяй.
У Чэхіі ў розных рэгіёнах краіны адбываецца масавае адключэньне электраэнэргіі, прычыны пакуль не называюць.
62-гадовы Андрэй Бадалаў выпаў з акна 17 паверха, хоць жыў на 10-м.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі аб пападаньні баявымі бесьпілётнікамі ў прадпрыемства АТ «ФНПЦ „Навукова-дасьледчы інстытут прыкладной хіміі“» ў Сергіевым Пасадзе Маскоўскай вобласьці.
Праваахоўныя органы Азэрбайджану вызвалілі з падпіскай аб нявыезьдзе пяцёх супрацоўнікаў азэрбайджанскага філіялу расейскага інфармацыйнага агенцтва Sputnik, але яго кіраўнікі — выканаўчы дырэктар Ігар Картавых і шэф-рэдактар Яўгеній Белавусаў — застаюцца пад вартай.
У Полацку ў рамках сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці Беларусі адбыўся канцэрт «Песьні перамогі. Галасы пакаленьняў», які правёў расейскі праваенны патрыятычны рух «Газманов-Родники».
Суд пацьвердзіў законнасьць увядзеньня санкцыяў, бо даходы, атрыманыя прадпрыемствамі, накіроўваюцца на падтрыманьне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Шэраг украінскіх спартоўцаў заклікалі Міжнародны алімпійскі камітэт і арганізацыйны камітэт зімовых Алімпійскіх гульняў — 2026 не дапусьціць удзелу беларускіх і расейскіх спартоўцаў.
У Паветраных сілах Украіны паведамілі, што ў ноч на 4 ліпеня расейскія войскі учынілі адзін з найбольш магутных удараў па Ўкраіне.
«У пэрыяд Вашага першага прэзыдэнцтва Менск і Вашынгтон сталі на шлях нармалізацыі адносінаў», — гаворыцца ў пачатку віншаваньня.
Падзеі 4 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Прэзыдэнты Расеі і ЗША Ўладзімір Пуцін і Дональд Трамп правялі тэлефонную размову, якая доўжылася каля гадзіны. Гэта шостая іх размова пасьля таго, як Трамп зноў заняў прэзыдэнцкую пасаду ў студзені.
У Воршы разгараецца карупцыйны скандал вакол Аршанскага інструмэнтальнага заводу.
Трохпавярховы асабняк пачатку ХХ стагодзьдзя на Цьвярской вуліцы, 5 у Пецярбургу раней займала генэральнае консульства Чэхіі, якое спыніла дзейнасьць пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе.
За краты трапіў 21-гадовы студэнт мэдычнага ўнівэрсытэту. Ён пратэставаў супраць кіроўнай «Грузінскай мары», якую апазыцыя называе прарасейскай партыяй.
Трагедыя адбылася ў гандлёвым цэнтры.
Украінская служба Радыё Свабода з спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што экс-мэр Маноліс Пілаваў быў ліквідаваны Службай бясьпекі Ўкраіны.
У Горадні працягваецца судовы працэс над палітвязьнем Мікітам Самарыным, якога судзяць другі раз. Стала вядома, якое пакараньне пагражае актывісту гэтым разам.
Пра гэта асабіста заявіў кіраўнік агенцтва Дзьмітрый Кісялёў.
З прычыны частых паездак у Расею пазбаўлены часовага дазволу на жыхарства ў Літве першы грамадзянін Расеі. Паводле службоўцаў Дэпартамэнту міграцыі, яшчэ 30 выпадкаў вывучаюцца, паведамляе партал DELFI.
У чэрвені, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на волю выйшлі мінімум 33 чалавекі: 20 цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 13 палітвязьняў былі памілаваныя.
У Міністэрстве абароны Расеі паведамілі, што 2 ліпеня загінуў намесьнік галоўнакамандуючага Вайскова-марскім флётам па берагавых і сухапутных войсках, Герой Расеі генэрал-маёр Міхаіл Гудкоў.
Верым мы ў глябальнае пацяпленьне ці не, але летнія месяцы ў Беларусі апошнімі гадамі робяцца ўсё больш гарачымі. Існуе шмат парадаў, як сябе паводзіць у сьпякотныя дні, і многія зь іх шырокавядомыя. Але існуюць і менш вядомыя рэкамэндацыі, зь якімі знаёміць газэта The New York Times.
У Сухаземных войсках УСУ, у структуру якіх уваходзяць тэрытарыяльныя цэнтры камплектаваньня і сацыяльнай падтрымкі (ТЦКіСП, былыя вайсковыя камісарыяты. — РС), пацьвердзілі ўдар па будынку Палтаўскага ТЦКіСП.
Менскі гарадзкі савет прысвоіў імя Героя Савецкага Саюза Барыса Акрэсьціна сквэру ў межах вуліц Акрэсьціна, Грушаўскай, Дубравінскай, Абухаўскай і Пермскай.
У першай палове 2025 году краіны Эўразьвязу зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў зь Беларусі, чым у другой палове 2024-га.
Сьпікер Міністэрства абароны ЗША Шон Парнэл заявіў, што вайсковае ведамства пільна аналізуе свае падыходы да ажыцьцяўленьня дапамогі Ўкраіне.
Яны выйшлі на падставе рашэньня Аляксандра Лукашэнкі аб памілаваньні, ухваленага 7 траўня.
3 ліпеня, калі ў Беларусі афіцыйна адзначаецца «Дзень незалежнасьці», Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да беларусаў у сваім тэлеграм-канале, а Аляксандар Лукашэнка выступіў на цырымоніі ў мэмарыяльным комплексе «Курган Славы».
У Беларусі з прычыны сьпякоты абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі. Тэмпэратура паветра 3 ліпеня, калі маюць адбыцца шмат масавых акцыяў да «Дня Незалежнасьці», дасягне +30...+34°С, а на паўднёвым захадзе — +35°С.
Расея ў ноч на 3 ліпеня атакавала Ўкраіну больш чым 50 дронамі.
Падзеі 3 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
2 ліпеня ў Жэневе прайшоў сайд-івэнт, прысьвечаны сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Да сустрэчы, арганізаванай Літвой і Латвіяй, далучыўся дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па прававых пытаньнях Леанід Марозаў, паведамляе Тэлеграм-канал Ціханоўскай.
За няпоўныя пяць гадоў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і па чэрвень 2025-га у Беларусі зьліквідавалі ня менш за 1944 некамэрцыйныя арганізацыі (НКА) — аб’яднаньні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы, асацыяцыі.
У старажытнай вёсцы працягваюць разбурэньне гістарычнай спадчыны. Чыноўнікі гадамі ігнаруюць усе заклікі захаваць унікальныя будынкі.
Савет міністраў Беларусі падрыхтаваў зьмены ў падатках для тых, хто атрымлівае даход з асабістай падсобнай гаспадаркі. Праект закону апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
2 ліпеня візавы цэнтр VFS Global у Віцебску, што на вул. Янкі Купалы 2/1, пачаў прыём заяваў на шэнгенскія і нацыянальныя візы ў Рэспубліку Польшча, паведаміла сама кампанія на сваім афіцыйным сайце.
Загрузіць яшчэ